Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы ў школе

Дата: 22 февраля 2021 в 10:34, Обновлено 24 февраля 2021 в 10:37
149 просмотров

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца пра сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.

Вы паслухайце, мова якая!

Нiбы рэчачка, цiха журчыць,

Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,

Трэба толькi на ёй гаварыць.

(А. Балуценка)

         Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

         Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове!

У ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Калінкавічы” 22 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Вучні ўсіх класаў прымалі ў іх актыўны ўдзел. Старшакласнікі чыталі вершы беларускіх паэтаў, з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Загадкі роднага краю”.  Вучні малодшых класаў таксама ўдзельнічалі ў конкурсах: малявалі, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Асабліва спадабалася ўсім спяваць у караоке беларускія народныя песні.

У канцы дня ўсе вучні дзяліліся ўражаннямі і прапановамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.