Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»

Дата: 20 марта 2017 в 20:49, Обновлено 20 марта 2017 в 20:50
668 просмотров

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ІП «Роберт Бош» ТАА ў Мінску запрашаюць прыняць удзел у адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», накіраваным на развіццё цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне».

Мерапрыемства дае магчымасць дашкольнікам, вучням I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцам устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсім жадаючым прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» творчую інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа.

У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных вучняў; фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»; стымуляванне праектна-даследчай дзейнасці дзяцей і вучнёўскай моладзі; знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі; падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў фестывалю.

Намінацыі фестывалю творчых праектаў:

  1. «Спадар Скарына» – віртуальны альбом беларускай цацкі, якая дэманструе непаўторнасць традыцыйнага лялечнага мастацтва (вырабы з саломкі, тканіны, бісеру, драўляных пацерак, гліны, дрэва, воўны, бяросты, скуры і іншых матэрыялаў, пры стварэнні якіх выкарыстоўваліся інструменты
    гандлёвай маркі BOSCH и DREMEL (творчыя работы неабходна суправадзіць фотаздымкам ці відэа, якія дэманструюць выкарыстанне названых інструментаў).

  2. «Кніжнае свята» – віртуальны альбом вокладак і старонак першых друкаваных кніг, вырабленых у розных тэхніках і аздобленых арнаментам, малюнкамі і інш. (мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, скрапбукінг, карціны на шкле, пэчворк і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з выданняў, надрукаваных Скарынам.

  3. «Шляхамі першадрукара» – віртуальны альбом памятных месцаў, пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны, па краязнаўчых маршрутах, музеях (ілюстрацыі, малюнкі, аплікацыя і інш. з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем).

  4. «Эпоха творцы» –  віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы і інш.).

  5. «Спадчына ў нашай памяці» – віртуальны альбом сюжэтных кампазіцый, прысвечаных постаці Ф. Скарыны, яго жыццю і дзейнасці, – твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дрэваапрацоўка і інш.).

  6. «Калекцыянер.net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства і інш.), вырабленых у розных тэхніках (медніцтва, ганчарства, бондарства, мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, бісерапляценне, дэкупаж, габелен і інш.).

У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат.

Фестываль з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).

Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў:

  • выхаванцы дашкольных устаноў;

  • вучні І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

  • вучні V–VІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

  • вучні ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі;

  • настаўнікі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў і ўсе жадаючыя і неабыякавыя да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі людзі.

Тэрміны правядзення мерапрыемства:

  • дыстанцыйны этап: 6 сакавіка – 7 мая 2017 года;

  • вочны этап: падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання  пераможцаў – 19 мая 2017 года (пройдуць у канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау»).

Да ўдзелу ў мерапрыемстве прымаюцца створаныя спецыяльна для фестывалю работы.

Усе ўдзельнікі праекта атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Аўтары лепшых работ дыстанцыйнага этапу (па 6 чалавек з кожнай узроставай катэгорыі) стануць удзельнікамі вочнага этапу. Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад генеральнага партнёра мерапрыемства ІП «Роберт Бош» ТАА.

Творчыя работы (акрамя літаратурных, якія дасылаюцца ў фармаце .doc(x)) неабходна сфатаграфаваць і захаваць у фармаце .jpg (.jpeg) ці .png. Абмежаванне аб’ёму фотаздымка ўсталявана ў 20 Мб. Усе дэталі работы павінны быць добра бачныя.

Для ўдзелу ў адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» неабходна падаць заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрасolimp.unibel@gmail.com (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Фестываль творчых праектаў „Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца“»). Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.byнацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечваюць Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;
тэлефоны: +375 17 229 19 67 Радзецкая Таццяна Віктараўна;
                   +375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;

e-mailolimp.unibel@gmail.com

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.