Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Уладзіміру Ліпскаму — 80

Дата: 12 марта 2020 в 17:23
227 просмотров

Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска і рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра  Ліпскага.

Мэты і задачы праекта — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Ініцыятары праекта спадзяюцца, што іх ініцыятыву падтрымаюць усе бібліятэкі Беларусі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні. А ў гэтым будуць зацікаўлены дзеці, бо пісьменнік Уладзімір Ліпскі заўсёды жаданы госць у іх аўдыторыях.

Акцыя праводзіцца з 25 лютага і да 31 мая. Яе ўдзельнікі дасылаюць на адрас “Вясёлкі” (Vyaselka2011@yandex.by) тэкставую справаздачу з малюнкамі і здымкамі аб праведзеных мерапрымствах па творчасці дзіцячага пісьменніка. Конкурс творчых прац называецца “Верны сябар дзяцей”, а яго пераможцы атрымаюць дыпломы і падарункі. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі працамі творчага праекту.

Для ацэнкі конкурснай працы створана журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя пісьменнікі, журналісты, мастакі і кіраўнікі бібліятэк. Узначальвае журы сам Уладзімір Сцяпанавіч.

Трэба адзначыць, што чытачы дзіцячых бібліятэк могуць прадставіць на конкурс не больш як адну творчую работу. Яна павінна суправаджацца заяўкай і неабходнымі асабістымі звесткамі аб аўтары. Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы А3 ці А4. Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ журы будзе ацэньваць глыбіню асэнсавання маральна-этычнага зместу твора, адпаведнасць работы зададзенай тэматыцы, арыгінальнасць, творчую самастойнасць і адпаведнасць патрабаванням да афармлення.

Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 г. у  17.00.

Далучайцеся да творчага конкурсу!

Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, т. 200-91-90, vyaselka2011@yandex.by, сайт: http://www.veselka.by
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.